Праекты

warsobaWarsoba

frontEthno fantasia

kazalpinKazalpin

nioNew Image Orkestra

akanaAkana

radaRada

EN

RU

BY

беларуская фолк спявачка і кампазітар

Ірэна Катвіцкая

Бліжэйшы канцэрт: 17.10.2018 прэзентацыя сумеснага музычна-літаратурнага праекту з Таней Скарынкінай. Кнігарня Логвінаў, Мінск

Паважаныя сябры! Дзякуй, што завіталі на мой сайт)

Мой канцэрт можна замовіць на карпаратыўныя сустрэчы і сямейныя ўрачыстасці, для замежных дэлегацый з мэтай іх азнаямлення з традыцыямі і культурай краіны, на вяселле для унікальнага кантэксту старажытных традыцый.

Кошт залежыць ад умоў канцэрта, колькасці музыкаў і працягласці выступу. Тэхрайдар залежыць ад характару мерапрыемства.

Тэлефон для кантактаў: Ірэна Катвіцкая +375293426630

Мой сольны канцэрт

Голас а капэла, шаманскі бубен, старажытная акарыны і шумавыя інструменты, ільняной касцюм і ручная вышыўка з арнаментамі Палесся. Рэпертуар: песні маторныя і дынамічныя, напевы лірычныя з Палесся, Панямоння, Паазер'я і Падняпроўя. Праграма для Вяселля з традыцыйнымі народнымі песнямі пра маладую і маладога, аб развітанні маладой з маці, спецыяльная песня пад дзяленне каравая і г.д.

Мой сольны канцэрт «Этна Фантазія»

Праграма для голасу і раяля (сінтэзатара), рамантычная музыка, напоўненая мастацкімі вобразамі даўніны.

Дуэт AGATA

Голас і французскі акардэон, спалучэнне глыбокага вакалу, вальса і танга.

Дуэт WARSOBA lounge

Голас у суправаджэнні бас-гітары, драм машыны, livelooping і электронных эфектаў. І маё сола на жывым барабане.

Група WARSOBA

Ірэна Катвіцкая – вакал, шаманскі бубен, акарына
Аляксей Варсоба – акардыён
Алег Вайтулевіч – драм сэт, электронныя бубуны
Ілля Дзягель – бас-гітара, livelooping, FX
Андрэй Апановіч – гітара, бузукі, livelooping, FX
Галоўны фундатар праекту Студыя гуказапісу Страўня ultra-music Арт Сядзіба Будзьма Беларусамі